Памятаеш гэтую песню: — Наехала гасцей, Поўны двор, поўны двор. Выбірай, Марынка, Каторы твой, каторы твой. — Да што ў сінім, На каню сівым, — То сват мой. А што ў атласе, У жоўтым паясе, — То дзевер мой. Пышна ўбраны, А конь буланы, — То свёкар мой. Конь вараненькі, Сам маладзенькі, — Го мілы мой. Самі словы гэтае песні праўдзіва малявалі дабрабыт мінулых часоў: мелі людзі калісьці ядвабныя хусткі, вопратку з добрага сукна, пекныя пасы, рослых і добра ўкормленых коней, мелі ўсё дзеля аздобы, былі шчаслі- выя. А цяпер глянеш вакол — смутак кранае сэрца. Дом Лукашоў стаіць пусты, без дзвярэй і вокан, здзічэлі віш- ні, засохлі яблыні, якія ён сам некалі прышчапіў, сад без гаспадарскага нагляду парос дзікаю травою.
— А як маюцца тутэйшыя падданыя? — I яны шчаслівыя. На лугах і пагорках даволі травы для вялікіх чародаў. Белая Сарока села на крэсла, а пан Скамароха — ля яе. Доўга апавядаў ёй пра берагі Дрысы і Дзвіны. Расказваў, хто ў ваколіцах як жыве, якую славу мае сярод суседзяў, якія даходы з фальваркаў. Расказваў, як гандлююць з Рыгаю, калі разальюцца вясною рэкі, 187 і якая выгада ад таго жыхарам гэтага краю. Размова без перапынку цягнулася да поўначы. — Я яшчэ наведаю гэты край. I ты пазнаёміш мяне са сваімі добрымі суседзямі.
Памятай заўсёды такую прыказку: як сабе пасцелеш — так і вы- спішся. Калі літасцівы Бог дасць табе добры лёс і ўладу над сваімі зямнымі скарбамі — не шкадуй бліжнім, памятаючы, што міласэрныя атрымаюць міласэрнасць і будуць спадчыннікамі царства нябеснага». Пасля, убачыўшы слёзы на вачах маёй маці, сказаў: — Ты не плач, васпані, у маладосці папакутуе — і будзе шчаслівы. Прыняўшы блаславенне і маючы заўсёды ў памяці бацькаў наказ, з хатульком за пдячыма і з кіем у руках пакінуў я родны дом. Найперш выправіўся да камісара' князёў Агінскіх прасіць пратэкцыі. Той мяне прыняў на службу, загадаў практыкавацца ў пісанні і вучыцца рэгістратуры, і я ў хуткім часе зразумеў увесь гэты парадак; сваёй піль- насцю стараўся заўсёды заслужыць добрую рэпута- цыю. 3 цікавасцю слухаў я размовы пра гаспадарку і, калі ўжо адчуў, што і гэтым магу заняцца, прасіў пана камісара, каб дапамог мне атрымаць месца аканома ў якім-небудзь князевым фальварку. — Ты малады, — сказаў камісар.
— Злітуйся, скажы, бо каго ж гэта цікавіць болей за мужа? — Шмат за што ўдзячны пану: зрабіў ён дабрадзей- ства, даўшы гэты прытулак старцу, які прайшоў жахлі- вымі пуцявінамі жыцця праз усе выпрабаванні, наву- чыўся халодным сэрцам глядзець і заўважаць усе таям- ніцы людскіх думак і ўчынкаў. Адкрыю пану гэты сакрэт, які ўжо колькі месяцаў ведаю, нікому пра яго не кажучы: твая жонка мае жывыя валасы на галаве. — Не чуў яшчэ ніколі пра такія цуды і не разумею, што ўсё гэта значыць. — Дык раскажу спярша, якім чынам я гэта даве- даўея. Памятаю, з'ехаліся раз госці ў маёнтак; дзень быў ціхі і ясны, выйшлі ўсе тады з дому і, цешачыся добрым надвор'ем, гулялі ў полі. 3 панам ішлі два па- жылыя мужчыны, і былі вы вельмі занятыя нейкай раз- моваю, а панава жонка ішла наперадзе, акружаная мо- ладдзю, што, гамонячы, часта пазірала на яе касу.
У часе работы пачалася гаворка пра старога Гараську. — Чаму гэта, — сказаў мой бацька, — Гараська так даўно не быў у нас? Добры стары, калі з ім размаў- ляю, час ляціць хутка і прыемна. О! Як бы я хацеў, каб ён прыйшоў да нас — барзджэй мінуўся б гэты во- сеньскі вечар. Ледзь сказаў так — бачым дзіва дзіўнае: дзверы не адчыняліся, а Гараська стаіць пасярод хаты.
Карпа накупляў пану ў горадзе бага- тых падарункаў і прыехаў на гожым кані нагадаць пра абяцанае. Паслалі па Агапчынага бацьку, загадалі рых- тавацца да хуткага вяселля. Плакаў бедны Гарасім са сваёй жонкаю над лёсам дзіцяці і маліўся, каб Бог быў ёй апекуном. Агапка ж хавала скруху свайго сэрца, каб не растрывожыць яшчэ болып бацькоў. Узяўшы ядваб- ныя стужкі, якія найболып любіла, і колькі кавалкаў кужалю, што сама ткала, пайшла да касцёла і, павесіў- шы ўсё гэта на абраз Прачыстае Маці, упала ніцма, енчачы і заліваючыся слязьмі; і ўсе, хто быў там, такса- ма не маглі стрымаць слёз. Па набажэнстве выцерла свае вочы і вярнулася да бацькоў са спакойным тварам, як быццам усцешаная. Спагада і любасць да гэтае дзяўчыны перамаглі ўва мне ўсякі страх. Іду да хаты, дзе жыў Гарасім. Нечака- ныя думкі і смелыя намеры выспяваюць у маёй галаве.
(((СПОРТ##))) Іслач БАТЭ прамая трансляцыя - Instrucur
Са страхам глядзім на яго. Ён стаіць моўчкі і нерухома, твар яго •смутны і выказвае штосьці незразумелае, уся постаць лёгкая і, здаецца, вышэйшая, чым зазвычай. 3 кожнаю хвілінаю ён робіцца ўвачавідкі лягчэйшы і танчэйшы і растае ў паветры. Ува ўсіх нас апусціліся рукі, дрыгот- ка прабегла па целе, пазіраем адно на аднаго, не разуме- ючы, што ўсё гэта значыць. Нарэшце мой бацька пера- пыніў маўчанне: — Трэба будзе заўтра даведацца, што дзееца ў Га- раськавай хаце, ці здаровы ён? Гэтая здань прадказвае нешта благое.
У такой сіле і заўсёды з добрым здароўем пры- чакаў соты год жыцця і быў яшчэ моцны, як вячысты 'зялёны дуб. Прыйшла маркотная восень. Доўгімі і цёмнымі ве- чарамі ўся наша сям'я, сабраўшыся пры лучыне, рабі- ла тое, што адпавядае гэтае пары года. Мой бацька плёў нерат, кабеты пралі, а я гнуў абручы да розных бочак.
Нібыта бачыў, як соў- галіся па берагах нейкія пачвары, бамбэлькі водныя пера- твараліся ў доўгія постаці, накшталт велізарных стрэлак, і на вогненных крылах лёталі над вадою, а калі заспяваў певень у далёкай вёсцы, дык усе дзівы туманам узяліся. — О! Добра ведаю гэтае возера, — сказаў Родзька, — і чуў я пра яго дзівосы, там і цяпер вусцішна; кабеты, часам збіраючы гуртам блізка ля тых берагоў грыбы ці ягады, стараюцца як найраней вяртацца дахаты, каб не спаткаў іх вечар у лесе, бо пасля заходу сонца смяец- ца там і енчыць нейкае страхоцце. Раскажу пану дзівы нечуваныя, але было гэта на свеце.
Ён падкупіў пана, несумленна пагарджаючы тваім вы- барам і воляю тваіх бацькоў. Паслухай маёй рады, калі маеш хоць частку тае прыхільнасці да мяне, якую я маю да цябе і да тваіх бацькоў. На зямлі ёсць высокія горы, зарослыя густым лесам; ёсць цёмныя пушчы, што чарнеюцца каля нашых вёсак. У засень іх нетраў ніколі не заглядвала чалавечае вока; яны цягнуцца бясконца. Давай пойдзем прэч з гэтых краёў.
— То праўда, — сказаў ксёндз, — што людзі грэшні- 119 каў раяць забіваць камянямі, забываючы, што сказаў Хрыстос: «Няхай кіне камень той, хто без грэху». Але нельга і людзям пярэчыць, што няма чараў на све- це. Аднак таму, хто просіць Бога, няма чаго баяцца. Памаліцеся з нарачонаю перад шлюбам і вазьміце свя- тую споведзь. Я цябе бласлаўляю і аддаю пад Божую апеку.
Аднак кожны пазіраў з-пад рукі, што карчмарка будзе чыніць апоўначы. Патушылі агонь, але поўнай цемры ў карчме не было, бо ў самае 111 вакно глядзела поўня. Ім здавалася, што прайшло ўжо шмат часу, і, пачуўшы голас пеўня ў стадоле, вырашы- лі: поўнач ужо мінулася, дарэмна чакалі. Адзін пад- няўся, выйшаў на ганак і дзіўнае бачыць: велізарны певень на высокіх, як у жорава, нагах, у нямецкай воп- ратцы і капелюшы, пяе, седзячы на драбінах.
МІЛЬЁН ДЗЯЦЕЙ МОЛІЦЦА НА РУЖАНЦЫ! - Слова Жыцця